Mark I

Mark I (Mk. I)
Класіфікацыя танк
Краіна  Вялікабрытанія
Баявая маса, т

28,45 («самец»),

27,43 («самка»)
Гісторыя
Распрацоўнік William Tritton[d] і Walter Gordon Wilson[d]
Вытворца 19161917
Колькасць выпушчаных, шт. 150
Войны Першая сусветная вайна
Асноўныя аператары Вялікабрытанія
Габарыты
Даўжыня, мм

8060 (без «хваста»)

9910 (з «хвастом»)
Шырыня, мм

4200 («самец»),

4380 («самка»)
Вышыня, мм 2450
Дарожны прасвет, мм 420
Браніраванне
Тып брані сталёвая катання
Карма вежы, мм/град. 5-6
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 2 × 57-мм (6-фнт) «Гочкіс» L/40
Тып гарматы наразная
Кулямёты

4 × 8-мм «Гочкіс», 4 × 7,7-мм «Вікерс»,

1 × 8-мм «Гочкіс»
Рухомасць
Тып рухавіка

«Даймлер», карбюратарны,

6-цыліндравы, вадкаснага астуджэння
Хуткасць па шашы, км/г 6,4
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Mark I альбо Mk. I — брытанскі танк перыяду Першай сусветнай вайны. Распрацаваны ў 1916 годзе. Першы ў гісторыі танк, ужыты ў баявых дзеяннях (15 верасня 1916 года, Бітва на Соме). Родапачынальнік сямейства брытанскіх «ромбападобных» танкаў.

Рашэнне аб пабудове танкаў было прынята ў 1915 годзе, канчаткова першая мадэль танка была гатовая ў 1916, калі яна прайшла выпрабаванні, і першы заказ на 100 машын паступіў у вытворчасць. Танк быў даволі недасканалай баявой машынай, якая выпускалася ў двух мадыфікацыях — «самка» (англ. Female) (толькі з кулямётным узбраеннем) і «самец» (англ. Male) (кулямёты і дзве 57-мм гарматы).


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy